У матчы 5-га туру Першай беларускай футбольнай лігі футбольны клуб "Орша" ў гасцях сустракаўся з гомельскім "Лакаматывам". У напружаным матчы ініцыятыва пераходзіла ад аднаго суперніка да другога, але пад канец сустрэчы перавага "Лакаматыва" стала вельмі адчувальнай. На вялікі жаль, аршанцам не хапіла літаральна паўхвіліны, каб адбіць усе атакі гомельскіх футбалістаў. На 90+4 хвіліне Павел Маркаў пасля розыгрышу кутнага забіў адзіны гол у матчы, чым прынес "Лакаматыву" перамогу 1:0.
Орша: Харытонаў, Рузін, Грачыха, Александровіч (Беразун, 65), Сідзенка (М.Іваноў, 73), Жалезнікаў, Казакоў, Кучараў (Кітаёў, 76), Д.Іваноў, Карпаў, Вараб'ёў.