"Бурбалкі" - гэта нешта сярэдняе паміж асабістым блогам Анатоля Лябедзька і палітычным відэа-шоў. Лябедзька запрашае да сябе ў перадачы гасцей, абмяркоўвае апошнія падзеі і жыццё краіны, а апошнім часам пачаў ездзіць і па рэгіёнах. Так, каля тыдня таму былы лідар аб'яднанай грамадзянскай партыі наведаў Оршу для здымкаў чарговага выпуска "Бурбалак". Акрамя самога палітыка ў якасці гасцей прынялі ўдзел і чатыры аршанскіх грамадскіх актывісты. Першым пра змены якія прынес Указ №506 і крыху пра генеральны план Оршы распавёў рэдактра нашага сайту Ігар Казмерчак. Другім выступаў былы прафсаюзны лідар Васіль Леўчанкаў, які распавядаў пра праблему кантрактаў. Сябра АГП Сяргей Пракапчук абмяркоўваў з Лябедзькам праблему росту коштаў, а старшыня Таварыства беларускай мовы і былы мэр Барані гаварыў пра выбары і пра палітычную культуру выбарцаў.
Прапануем вашай увазе аршанскі выпуск "Бурбалак".