21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-1

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

"Самы сок" сезону

15.05.2019 12:24

3252 прагляду, 0 каментароў

Пасля феерычнай перамогі над "Лідсельмашам" "Вітэн" пачынае гульні плэй-оф з "Барысавам-900".

У заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" перайграў нязручнага суперніка "Лідсельмаш", якому раней саступіў у фінале Кубка краіны. Цяпер аршанцы перагулялі супернікаў 4:2. Вашай увазе відэа асноўных момантаў паядынку.

У рэгулярным чэмпіянаце "Вітэн" стаў 2-м, саступіўшы 4 пункты гомельскаму ВРЗ. Перад гульнямі плэй-оф афіцыйны сайт "Вітэна" падрыхтаваў анонс маючых адбыцца гульняў.

Старт плэй-оф для "Вітэна" адзначаны супрацьстаяннем з Барысаў-900. Геаграфічныя суседзі ведаюць адзін пра аднаго так даўно, што галоўным трэнерам прыйдзецца ладна папрацаваць, каб здзівіць суперніка. У гэтым годзе акрамя афіцыйных сустрэч у рамках чэмпіянату каманды правялі таварыскую гульню падчас перадсезоннага турніру ў Оршы. Той матч можна пакінуць у спакоі, а вось дзве чэмпіянатныя гульні даюць ладную глебу для разваг. Пачнем з галоўнага — "Вітэн" не набраў максімум ачкоў у гэтых спатканнях. У першым коле ў Барысаве каманды выдалі ўпарты паядынак, дзе разышліся мірам 3-3. Тады абедзве каманды паспелі палідзіраваць, але ў выніку набралі толькі па адным бале. Дублем у энергетыкаў адзначыўся Гусакоў, яшчэ гол на рахунку Сілівончыка.

Дома аршанцы перамаглі, але зрабілі гэта натужліва. Зноў арэлі ў гульні зрабілі абарот у абодва бакі, і ўсё ж спыніліся на лічбах 3-2 на карысць энергетыкаў. Вырашальны гол за аўтарствам Дзядзічкіна. Гэтак жа адзначыўся мячом і Гусакоў. Ён адзіны з аршанцаў, хто вызначыўся адразу ў дзвюх гульнях.

Наступны фактар —​- гэта адказнасць за канчатковы вынік. Ніхто не стане хаваць, што ў гэтай серыі фаварыт гаспадары, і гэта ўсведамляюць усё. Як справяцца падапечныя Папова з хваляваннем немалаважны пытанне. Ужо не раз даказана, серыі плэй-оф — гэта асаблівы турнір са сваімі законамі і псіхалагічнай падаплёкай. Пытанне і па брамніцкай лініі энергетыкаў. Хто зойме месца на апошняй лініі брамы гаспадароў: дасведчаны Мароз або юны Лысенка? У апошніх матчах менавіта вопыт браў уверх і вынікі вельмі ўражвалі. Усяго 6 прапушчаных ў 6 апошніх гульнях.

Прасачыць за першым матчам серыі, які адбудзецца 15-га траўня ў спартыўным комплексе "Алімпіец", можна будзе на канале "Вітэна". Пачатак трансляцыі ў сераду 15 траўня а 18-00. Кошт уваходнага квітка 3 рублі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Самы сок" сезону

Пасля феерычнай перамогі над "Лідсельмашам" "Вітэн" пачынае гульні плэй-оф з "Барысавам-900".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение