Працягваецца паўфінальная серыя чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Другі матч "бронзавай" серыі стаўся няўдалым для аршанскага "Вітэна". Энергетыкі на чужой пляцоўцы ў Гомелі саступілі мясцоваму БЧ 2:4. Галы ў аршанцаў забілі Гусакоў і Іваноў.
Наперадзе трэці паядынак серыі. Ён адбудзецца 13-га чэрвеня ў Оршы ў спартовым комплексе "Алімпійскі". Пачатак а 18:00.