Аршанскі міні-футбольны клуб «Вітэн» стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.
У серыі за бронзавыя медалі аршанцы абмяняліся перамогамі з гомельскім БЧ. Трэці матч, які выпала прымаць Оршы, стаў вырашальным у серыі да дзвюх перамог. Ужо на 3-й хвіліне Козел з перадачы Гусакова са штрафнога адкрыў лік у сустрэчы. Меней чым праз тры хвіліны Белы падвоіў вынік на табло. Колб на 11-й хвіліне адзін мяч адыграў, але ненадоўга, бо неўзабаве забіў Гусакоў. БЧ вярнуўся ў гульню на 16-й, калі Мазны зрабіў лік 3:2. Разрыў вырас на старце другой паловы пасля ўдару Дзядзічкіна. Мяч Брэднева на 29-й хвіліне стаў трэцім і апошнім для гамельчукоў. Перамога «Вітэна» 4:3, і каманда становіцца бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі!
Ад імя рэдакцыі Orsha.eu віншуем трэнераў, футбалістаў і кіраўнікоў «Вітэна» з бронзавымі ўзнагародамі!
Падпішыся на навіны!
Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае
При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается
Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]