На пачатку чэрвеня мы апублікавалі артыкул,у якім паведамілі пра дэфекты ў помніку Караткевічу ў Віцебску. Як нам стала вядома, за гэты час помнік вялікаму беларускаму пісьменніку прывялі да ладу. Цяпер на ім зацыравалі дзірку, якая пагражала помніку далейшым руйнаваннем. Ля помніка ляжаць свежыя кветкі. Фотаздымкі ў сваім фэйсбуку апублікавала журналіст Алена Сцяпанава.
Праўда, пакуль ёсць праблемы з прыборкай тэрыторыі, а менавіта прыступак перад помнікам. Яны па-ранейшаму не прыбіраюцца ад смецця і пылу.