Фінал чатырох беларускага хакейнага Кубка Беларусі, які яшчэ называецца Кубак Салея ў гонар знакамітага хакеіста Руслана Салея, які ў 2011 годзе загінуў у авіякатастрофе, адбудзецца ў Оршы. Матчы прызначаны на 17 і 18 жніўня. Аўтаматычна ў фінал чатырох трапілі менскія "Дынама" і "Юнацтва".
Ёсць і навіна пра аршанскі "Лакаматыў" — пропуску ў фінал чатырох на аршанскім лёдзе ён не атрымаў, аднак залічаны ў Экстралігу А, хаця ў пераходным турніры, які адбыўся вясною, каманда заняла 3-е месца. Гэта адмысловае рашэнне федэрацыі хакея Беларусі.