На сваім полі аршанцы прымалі "Рух" з Берасця. Гульня першага круга скончылася балючым фіяска з лікам 1:6. На гэты раз пачатак гульні таксама не рыхтаваў сіня-белым пазітыву. У самай першай атацы на першых секундах матчу Сядзько вывеў "Рух" наперад. Атакі аршанцаў прынеслі плён толькі на 86-й хвіліне, калі ў браму фаварыта быў забіты гол. Мяч, пушчаны Яўгенам Зямко, закрануў гулец гасцей Ілля Калпачук - 1:1! На жаль, за хвіліну да канца асноўнага часу Ясюкевіч прынёс "Руху" перамогу, "Орша" прайграе 1:2 і церпіць 9-ю паразу ў гэтым чэмпіянаце.
Выступала каманда Сяргея Вехцева ў наступным складзе: Харытонаў — Іршаў, Рузін (Сіяка, 46), Маскалёў (Луцік, 62), Зямко, Беразун (Жалезнікаў, 78), Александровіч, Лебедзеў (Цюніс, 68), Кучараў (Сазанкоў, 74), Кастамараў, Іваноў.