Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Менску з дарадцам прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джонам Болтанам. У абазнаных колах, як і ў заходняй і беларускай незалежнай прэсе візіт Болтана шчыра назвалі намёкам Маскве пра шчыльны кантроль амерыканцаў за справамі рэгіёна. Адкрытым тэкстам пісалася, што сваім візітам, першым візітам буйнога амерыканскага чыноўніка за апошнія гады, Штаты адкрыта даюць Расеі зразумець, што не дапусцяць акупацыі якой-кольвечы часткі яшчэ адной былой савецкай краіны. У размове ў Менску Болтан заявіў, што хоча абмеркаваць з Лукашэнкам пытанні нераспаўсюджання зброі і праблему з правамі чалавека ў нашай краіне. Да канкрэтных рашэнняў бакі яшчэ не дайшлі, але абазначылі імкненне да размарозкі стасункаў з ЗША.
Лукашэнка падарыў Болтану шакалад, падпісаны па-расейску і выпушчаны пад Еўрапейскія гульні-2019. А для жонкі прэзідэнта ЗША Трампа Меланіі перадаў беларускі лён. Суправадзіўшы гэты падарунак словамі, што паколькі Меланія мае славенскае паходжанне, то мае адносіны і да "славянскага ільну".