У 18-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі футбольны клуб "Орша" прыме "Смаргонь". На дадзены момант аршанцы ідуць на 9-м месцы турнірнай табліцы, "Смаргонь" на 14-м, перадапошнім. Матч першага кругу скончыўся перамогай "Оршы" 2:1. Матч адбудзецца на Гарадскім стадыёне Оршы, пачатак а 17:00.
Як піша блог фанатаў "Оршы", першая сустрэча аршанцаў са смаргонцамі адбылася ў 1987 годзе, калі аршанцы называліся "Стартам", а смаргонцы "Станкабудаўніком". У чэмпіянаце незалежнай Беларусі каманды ўпершыню сустрэліся ў 1993 годзе. Усяго клубы правялі паміж сабой 13 матчаў, 6 перамог у "Оршы", 5 у "Смаргоні".