Інтарэс да размовы на гэтую тэму выкліканы не толькі актуальнасцю тэмы, але і тым, што распавесці пра свой погляд на тое, што адбываецца прыедзе Мікалай Казлоў - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які заявіў пра свой намер удзельнічаць у грамадскім праймерыз, каб стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычнай кааліцыі.
Разам з Мікалаем Казловым з аршанцами сустрэнецца адзін з найбольш заўважных палітыкаў у недалёкім мінулым Аляксандар Дабравольскі. Яшчэ ў 31 год Дабравольскі стаў адным з самых маладых дэпутатаў Вярхоўнага Савету СССР. Там у Вярхоўным Савеце далучыўся да дэмакратычнай апазіцыі і з тае пары актыўны ўдзельнік дэмакратычных палітычных рухаў. Адзін са стваральнікаў Аб'яднанай дэмакратычнай партыі (якая пазней злілася з АГП) і да 1995 года яе кіраўнік. Праўда, апошнім часам ён рэдка выступае як публічны лідар, болш сыйшоўшы ў сацыялагічныя і палітычныя даследванні. У 1992 годзе ён заснаваў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных даследванняў, які некаторы час і ўзначальваў. На сёняшні дзень асноўны занятаў Дабравольскага - кіраванне Усходнееўрапейскай школай палітычных даследванняў.
Сустрэча з Казловым і Дабравольскім адбудзецца ў Оршы 14 лютага а 18-00 у гатэлі "Орша" ў канферэнц.залі на сёмым паверсе. Уваход свабодны для ўсіх ахвотных.