Людзі апазналі, што за таямнічая жанчына здымала на камеру пікет Статкевіча ў Оршы. Ён аказалася супрацоўніца міліцыі Лілія Трушко. Спіс расстраляных сталінскім рэжымам у Оршы з’явіўся на сайце грамадскай ініцыятывы. У Талачыне мужчына збіў жонку да смерці падчас сваркі. Аршанскі льнокамбінат заявіў, што плануе вырабляць прадукцыю жаночай гігіены. Малады жаўнер абараняў жанчыну і атрымаў нажавое раненне.
На Заходняй толькі паспелі заявіць, што пабудуюць Еўраопт у двары дома — жыхары дома адразу выступілі супраць. На вуліцы Воз-ан-Влен гарэла крама. Гэтая навіна атрымала шмат праглядаў нават тады, калі яшчэ не былі вядомыя дэталі здарэння. У Нямеччыне затрымалі членаў "аршанскай групоўкі", якія рабавалі дальнабойшчыкаў на трасах. Пазней затрыманне іх кіраўніка ў Оршы паказалі на тэлебачанні. Аршанскія музыкі выпусцілі песню і кліп на верш расстралянага Міхася Чарота.