Да гэтага ў свой час заклікаў у тым ліку і блогер Сяргей Ціханоўскі ю-туб каналу «Страна для жизни». Ва ўмовах калі акцыі пратэсту ў краіне фактычна пад забаронай, такі метад выказвання прыдумалі спачатку ў Брэсце — людзі, пратэстуючы супраць будаўніцтва акамулятарнага заводу збіраліся на галоўнай плошчы горада і проста кармілі птушак. Пазней такі ж метад падхапілі ў іншых гарадах.
У Оршы заклік сабрацца і карміць птушак на цэнтральнай плошчы з’явіўся на днях у мэсэнджэрах. Праўда, ужо ў размовах у тых самых мэсэнджэрах было відавочна, што шмат людзей на плошчу не выйдзе. А 12 гадзіне — калі ўсё павінна было пачацца — на плошчы каля помніка Леніну прысутнічала некалькі міліцыянтаў, адзін з іх быў з мегафонам. І адзін пратэстуючы, які ад суму размаўляў з тым самым міліцыянтам з мегафонам, запісваючы размову на відэа. Пазней з’явіліся яшчэ некалькі чалавек і міліцыянт ужо падыйшоў сам да сабраўшыхся, прадставіўшыся, ён папярэдзіў пра магчымую адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Пасля невялікіх дэбатаў сабраўшыеся (не больш за 10 чалавек) сыйшлі з плошчы і з кветкамі пайшлі да помніку Кацюшы. На гэтым першае кармленне галубоў у Оршы і скончылася.
Падобна на тое, што кармленне галубоў цяпер будзе праходзіць цяпер кожную нядзелю а