Неверагодную салідарнасць з арыштаванымі Іллёй Ціханавым і Аляксандрам Андрэевым праявілі аршанцы. У першыя ж хвіліны пасля абвяшчэння прысудаў у мэсэнджэрах добраахвотнікі запрапанавалі фінансавую дапамогу для перадачаў арыштаваным і дапамогі сем’ям. Хутка з’явіліся і добраахвотнікі з транспартам, каб аб’ехаць усіх ахвотных даць дапамогу, але па нейкіх прычынах не можа выйсці з дому (самаізаляцыя). У выніку за адзін вечар некалькі дзесяткаў чалавек скінуліся хто колькі мог.
Пасля даволі паспяховага збору дапамогі аршанцам, удзельнікі адмысловых чатаў пачалі прапаноўваць дапамагчы ў складчыну і Юрыю Салаўёву суд над якім мусіць прайсці сёння.
Нагадаем, што новая хваля палітычных затрыманняў звязаная з абвяшчэннем выбараў і правядзеннем так званага «Антыпараду» ў Бабруйску. Міліцыянты за дзень да «Антыпараду» затрымлівалі патэнцыйных удзельнікаў акцыі. У Оршы было затрымана два чалавекі, якім далі па 10 сутак арышту. На зооабаронцу Алену Мірашнічэнка склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пакінулі на волі — у яе суд адбудзецца 12 траўня а