Генадзя Ларыёнава сапраўды затрымалі. Пра тое, што яго маглі затрымаць паведаміў МІхаіл Чэмурака літаральна за 2 хвіліны да свайго затрымання. Але доўгі час гэтую інфармацыю не магчыма было спраўдзіць. У выніку факт затрымання падцвердзілі родныя Генадзя. Пры гэтым, родным не паведамілі за што затрымалі Ларыёнава і ці быў ужо суд.
Падобна на тое, што Генадзя затрымалі як і Міхаіла Чэмурака за нязельнае «кармленне галубоў».
Генадзь Ларыёнаў адзін з тых хто ў гэтыя дні дапамагаў збіраць грошы для падтрымкі сем’ям арыштаваных, але і сам аказаўся затрыманым літаральна на наступны дзень пасля збору сродкаў.