У панядзелак з 2 да 3 гадзін дня на волю з Аршанскага ІЧУ павінны былі выпусціць Іллю Ціханава, Аляксандра Андрэева і Генадзя Ларыёнава. Іллю і Аляксандра затрымалі ў першы дзень абвяшчэння выбараў за тое, што яны сустракаліся з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і далі па 10 сутак, Генадзя затрымалі пазней за "кармленне галубоў" і пасадзілі на 5 сутак, такім чынам іх выхад на волю сінхранізавазся і па даце і часу. Але калі людзі прыйшлі сустракаць затрыманых пад сцены міліцыі, прастаяўшы амаль гадзіну не пабачылі хлопцаў на волі. Як высветлілася пазней, усіх іх выпусцілі прыблізна на 2 гадзіны раней чым тое было патрэбна. Такое міліцыя, бывае, робіць, каб не дапусціць сустрэчы і, адпаведна, маральнай падтрымкі затрыманых і іншых актывістаў.
Сёння, дарэчы, на волю выйдзе Юрый Салаўёў - яго павінны вызваліць з Магілёўскага ІЧУ, хаця затрымлівалі ў Бабруйску - ён адзіны аршанец хто змог патрапіць на "Антыпарад" да якога і заклікаў Сяргей Ціаноўскі. На дадзены момант у зняволенні застаецца толькі Міхаіл Чэмурака, якога вызваляць 25 траўня.