З аршанскага ізалятара часовага ўтрымання ў панядзелак, 25-га траўня, павінен выйсці на волю палітычны актывіст з Дуброўны Міхаіл Чамурака. Міхаіла затрымалі дома ў Дуброўне каля 13-30. Здарылася гэта 13-га траўня, прычым затрымлівала Міхаіла адразу аршанская міліцыя і павезла ў суседні раён. Некалькі гадзін жонка шукала мужа, і толькі потым міліцыя прызналася, што Міхаіл затрыманы і знаходзіцца ў Оршы. Суд адбыўся неўзабаве, судзілі Чамураку за "кармленне галубоў" на цэнтральнай плошчы Оршы. Пры гэтым самой акцыі як такой не было. На плошчы сабраліся 10 чалавек, да іх падыйшоў міліцыянт, які папярэдзіў пра недапушчальнасць правядзення несанкцыянаваных акцыяў. Ніякіх лозунгаў не было, пасля кароткай дыскусіі з міліцыянтам прысутныя сыйшлі з плошчы і накіраваліся да помніка "Кацюшы", дзе ўсклалі кветкі і разыйшліся. Аднак суду гэта ніяк не перашкодзіла вынесці вырак — арышт на 12 сутак. Пасля выхаду на волю Міхаіл будзе вымушаны яшчэ і дабірацца да Дуброўны.
Орша, Палітыка

Выхад на волю
24.05.2020 16:40
3325 праглядаў, 9 каментароў
25-га траўня каля 13-й гадзіны павінен выйсці на волю Міхаіл Чамурака.
-
Зноў аршанец — «экстрэміст»
14.03.2025 13:30
751 просмотров, 0 комментариев
На сайце МУС у пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, з’явілася імя аршанца Андрэя Фалькова
-
Наталля Кукішава пра пераслед
13.03.2025 20:17
939 просмотров, 0 комментариев
Аршанская зубная лекарка успомніла, як яе саджалі за «палітыку».
-
Зноў палітычныя суды
03.03.2025 13:45
2211 просмотров, 0 комментариев
На гэтым тыдні суд Оршы і Аршанскага раёна будзе разглядаць крымінальную справу па двух «палітычных» артыкулах
-
Тры суды за «экстрэмізм»
28.02.2025 07:30
2103 просмотров, 0 комментариев
27 лютага ў Оршы трох чалавек судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» у сацыяльных сетках
-
-
Судзяць анархіста
27.02.2025 14:23
1961 просмотров, 0 комментариев
У Aршанскім судзе за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі № 8 судзяць Аляксандра Францкевіча
-
7 сутак за «экстрэмізм»
11.02.2025 10:01
2064 просмотров, 0 комментариев
У судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі футбольнага фаната Аляксея Сукорскага
-
Затрымалі чыгуначніка-пераможцу
08.02.2025 08:00
2560 просмотров, 0 комментариев
Нават калі ты лаўрэат конкурсу, гэта не ратуе ад палітычнага вышуку.
-
«Лягмаш» удзельнічае
19.01.2025 14:15
3449 просмотров, 0 комментариев
Новыя доказы ўдзелу аршанскага прадпрыемства ў вайне.
Последние новости
-
19.03.2025 21:19
Здзек на мяжы
Над расейскім комікам міліцыянты паздзекваліся ў Дубровенскім раёне
-
19.03.2025 20:20
АМАП і «мясная банда»
Затрымалі 11 чалавек, якія раскрадалі мяса з мясакамбіната
-
19.03.2025 19:15
Толькі хэнд-мэйд
Выстава лялек у нацыянальных традыцыйных строях пройдзе ў Дуброўне. Абвешчаны конкурс на іх стварэнне.
-
19.03.2025 18:05
Аварыя з пацярпелымі
На Віцебскай трасе аварыя. Відавочна ёсць пацярпелыя
-
19.03.2025 17:05
Разграмілі дынамаўцаў
ФК «Ворша» правёў новы таварыскі матч і запланаваў наступны.