Апошні вязень, які сядзеў у Оршы па палітычных матывах - Міхаіл Чэмурака - быў вызвалены ў панядзелак. Традыцыйна да сценаў ІЧУ ў гэты дзень сабраліся іншыя палітычныя актывісты, каб сустрэць Міхаіла, які адседзеў 12 сутак за неадбыўшуюся акцыю па "кармленні галубоў". Больш за 10 чалавек сабраліся раней чым Міхаіл мусіў выйсці з жалезных дзвярэй міліцыі і пабачылі Чэмураку на волі. Аказалася, што яго вызвалілі амаль на 2 гадзіны раней і на міліцэйскай машыне завезлі ў Дуброўна дзе ён 12 дзён таму і быў затрыманы.
Тым не меньш, Міхаіл вярнуўся з Дуброўна, каб сустрэцца з людзьмі.