Канешне, з тых 15 чалавеч, якія змаглі зарэгістраваць свае ініцыятыўныя групы далёка не ўсе патрапяць у бюлетэнь для галасавання. Хтосці першапачаткова заяўляў, што ідзе на выбары толькі каб легальна праводзіць пікеты, хтосці сфармаваў занадта маленькую ініцыятыўную групу і не зможа сабрац патрэбныя 100.000 подпісаў. а нехта і ўвогуле зарэгістраваўся "па прыколу", што для Беларусі, напэўна, першы выпадак.
Але ў новым апытанні мы прапануем вам выбраць менавіта з гэтых 15 кандыдатаў, якія зараз пачынаюць збор подпісаў. Мы не прэтэндуем на абсалютнае адлюстраванне электаральных інтарэсаў, тым больш, што не выключаем "накрутак" за некаторых кандыдатаў. У прыватнасці на "накрутках" ужо лавілі Гайдукевіча, а пад канец галасавання на нашым сайце традыцыйна адбываюцца накруткі за праўладных кандыдатаў, у дадзеным выпадку за Лукашэнка. Але да пэўнага ўзроўню апытанне пакажа прыхільнасці нашых чытачоў.
Запрашаем вас прагаласаваць у новым апытанні на галоўнай старонцы сайта.