Не зважаючы на рэпрэсіі якім падвергліся ў апошнія дні сябры ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай на пасаду прэзідэнта, пікеты па зборы подпісаў не спыняюцца. Наадварот да самотнага, хаця і шматлюднага, пікету за Ціханоўскіх далучыліся і іншыя ініцыятыўныя групы. Так, трэцяга чэрвеня на цэнтралнай плошчы горада выставілі свае групы кандыдат Сяргей Чэрачэнь і Віктар Бабарыка.
Да ўсіх пікетаў людзі паыходзяць і падпісваюцца даволі актыўна, але чарга каля пікету Ціханоўскіх усё ж больш заўважная.
Нарэшце пра свае намеры прыехаць у Оршу асабіста пачалі абвяшчаць і самі кандыдаты. Так, Сяргей Чэрачэнь плануе прыняць удзел у аршанскім пікеце ў суботу з 15-00. А прыхільнікі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх - які па відавочных прычынах да Оршы не дабяруцца - зноў заклікаюць аршанцаў выходзіць масава на пікет а 12-00 кожную нядзелю. Хаця падпісацца за кандыдатаў на плошчы можна кожны дзень з 17-30 да 20-00.