Суботнія пікеты ў Оршы распачаліся даволі рана (раней за 12 гадзін), але масава: стаялі пікеты па зборы подпісаў за Бабарыку, Казлова, Чэрачэня, трохі пазней з'явіўся пікет за Дзмітрыева, прыхільнікі Ціханоўскай былі каля рынку, але бліжэй да трэцяй гадзіны таксама прыехалі на цэнтральную плошчу. Цікавае назіранне: пакуль на плошчу не прыехала ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай, найбольш людзей стаяла каля пікету Бабарыкі.
А трэцяй гадзіны на плошчу прыехаў адзін з ахвотных стаць кандыдатам у прэзідэнты Сяргей Чэрачэнь. Самы малады кандыдат адразу ж сабраў вакол сябе аршанцаў. Нехта адмыслова чакаў кандыдата, нехта заўважыўшы кандыдата падыйшоў сфатаграфавацца. Сяргей доўга размаўляў з людзьмі, а пайшоўшы дождж паспрыяў даволі шчырай і цеснай размове - і кандыдату, і сябрам яго групы, і ахвотным пагаварыць давялося хавацца пад адной палаткай. Сяргей Чэрачэнь стаў другім прэтэндэнтам з магчымых кандыдатаў які наведаў Оршу для збору подпісаў. Некалькі дзён таму наш горад наведаў Андрэй Дзмітрыеў.
Традыцыйна найбольшыя пікеты ў Оршы бываюць па нядзелях і пачынаюцца з 12 гадзін.