19 чэрвеня - апошні дзень збора подпісаў. У беларускай сітуацыі гэта азначае апошні дзень калі людзі могуць на вуліцы абмяркоўваць палітыку і легальна стаяць для гэтага ў пікетах.
Таму 18 чэрвеня ў Оршы, як і ў многіх іншых гарадах, пройдзе вялікі супольны пікет штабоў розных альтэрнатыўных прэтэндэнтаў. Распачнецца ён 18 чэрвеня ў 18-00 на цэнтральнай плошчы. Для тых хто не паспеў падпісацца гэта добрая магчымасць падпісацца адразу за некалькіх кандыдатаў.