06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Пікет прайшоў сумна (фота)

17.06.2020 15:30

7252 прагляду, 1 каментар

Адзіны пікет за Лукашэнку ў Оршы прайшоў вельмі спакойна, калі не сказаць сумна

Пасля таго як стала відавочнай папулярнасць альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты, ініцыятыўная група Лукашэнкі таксама пачала ладзіць пікеты па збору подпісаў. Відавочна, што мэта пікетаў — паказаць папулярнасць свайго кандыдату. Таму пікеты выстаўляюцца з вялікай масоўкай: на пікет прывозяць чыноўнікаў, студнтаў, выстаўляюць побач розныя забавы/атракцыёны. Але ў Оршы ўсяго гэтага не было, як і папулярнасці кандыдата, хаця б паказной.

Адзіны пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку з’явіўся каля былога Дома культуры ільнокамбінату 16 чэрвеня. Яшчэ ў 15-15 на плошчы бліжэй да аўтобуснага прыпынку з’явілася чатыры жанчыны, якія расставілі столік, выцягнулі стэнды з інфармацыяй пра кандыдата і сцяг федэрацыі прафсаюза. Насамрэч, месца і час былі выбраныя для пікету ідэальна — прыблізна з 15-30 з ільнокамбінату ідзе змена работнікаў. Але адразу пасля ўстаноўкі пікету, каля яго ўтварылася пустата. Хвілін 15 жанчыны прастаялі ў поўнай самоце калі не лічыць людзей, якія стаялі за пікетам у цяні ялінкі — чалавекі тры на чале з Віктарам Калачовым, намеснікам старшыні выканкаму. Яны таксама прастаялі тут не доўга. Калі да плошчы дайшла змена работнікаў ільнокамбінату, каля пікету хоць трохі з’явіліся людзі. Падыходзілі па два-тры чалавекі, у самы пікавы момант, нават, утварылася чарга чалавек з 7. Што, канешне, у параўнанні з пікетамі (асабліва першымі) альтэрнатыўных кандыдатаў якія праходзілі ў Оршы практычна нішто.

Хаця перасменка на ількокамбінаце і прынесла ініцыятыўнай групе паруі дзясяткаў подпісаў, большую частку часу жанчыны стаялі зноў у самоце. Да 16-00 мы так і не пабачылі ажыятажу вакол пікету, а да 17-00 пікет знік.

Нагадаем, што збор подпісаў і легальныя пікеты во-вось скончацца і альтэрнатыўныя кандыдаты плануюць правесці вялікі фінальны пікет 18 чэрвеня а 18-00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пікет прайшоў сумна (фота)

Адзіны пікет за Лукашэнку ў Оршы прайшоў вельмі спакойна, калі не сказаць сумна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение