15:00

-1

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

03:00

-2

6 м/с

1002 гПа

Орша, Палітыка

Перадапошні пікет (фота)

19.06.2020 21:02

5154 прагляду, 3 каментара

Фінальны пікет па зборы подпісаў у Оршы прайшоў без эксцэсаў, але паспяхова

На фінальны пікет па зборы подпісаў сабраліся далёка не ўсе ініцыятыўныя групы - група Ціханоўскіх на той момант спыніла збор подпісаў, група Бабарыка ў гэты дзень узмацнілася гасцямі з іншых гарадоў і пад вечар расставіла пікеты амаль у кожным мікрараёне горада, але ў Цэнтар не пайшлі. Такім чынам на цэнтральнай плошчы на заканчэнне падпісной кампаніі збіралі подпісы за Андрэя Дзмітрыева і Мікалая Казлова. Канешне ахвотных падпісацца было ўжо далёка не столькі як у першыя дні пікетаў, але да стала Мікалая Казлова чарга ўтварылася і сябрам групы давялося выстаўляць яшчэ адзін стол, каб зрабіць дадатковае рабочае месца для зборшчыкаў падпісаў.

Хаця Андрэй Дзмітрыеў не надта папулярны палітык на гэтых выбарах, пры наяўнасці толькі двух кандыдатаў не мала подпісаў дасталося і яму - больш за 2 аркушы подпісаў назбіраў сябра яго ініцыятыўнай групы меньш чым за паўтары гадзіны. Планавалася, што фінальны пікет будзе ісці не больш за гадзіну - выключна як сімвалічная акцыя, але пры наяўнасці даволі вялікай колькасці ахвотных падпісацца, пікетоўцы засталіся да 8 гадзін вечара.

На наступную раніцу стала вядома, што пікет які пазіцыянаваўся як фінальны стаў не апошнім, а перадапошнім у Оршы - на наступны дзень у Оршы ўтварыўся свой ланцуг салідарнасці з палітвязнямі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Перадапошні пікет (фота)

Фінальны пікет па зборы подпісаў у Оршы прайшоў без эксцэсаў, але паспяхова

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение