Напярэдадні, 19-га чэрвеня, па Беларусі пракацілася хваля пратэстаў супраць дыктатарскага рэжыму. Людзі патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку кандыдата ў прэтэндэнты на прэзідэнцкіх выбарах Віктара Бабарыку, папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама іх паплечнікаў, якія утрымліваюць у СІЗА-1 КДБ па вуліцы Валадарскага ў Менску. Людзі пляскалі ў далоні і выстройваліся ў ланцугі на асноўных гарадскіх вуліцах. Падобныя пратэсты прайшлі ў Менску, Гомелі, Баранавічах, Стоўбцах, Барысаве, Пружанах, Жлобіне, Віцебску, Берасці, Маладэчне, Ваўкавыску і іншых гарадах. У Оршы ўмовы для жывога ланцуга былі ці не найгоршыя. Апрача нашага горада дождж ішоў у гэты вечар хіба ў Гомелі. Людзям гэта не замінала, хто пад парасонам, а хто і без яго стаяў уздоўж Цэнтральнай плошчы на падтрымку акцыі. Яна трывала некалькі гадзін і завяршылася з заходам сонца. У некалькіх гарадах акцыя сконылася затрыманнямі (спіс), у Оршы быў затрыманы Раман Баброў. У Гомелі затрымалі глуханемага інваліда, а таксама, паводле інфармацыі тэлеграм-каналу "Баста", амапаўцы доўгі час не выклікалі хуткую затрыманаму з эпілепсіяй. У Маладэчне і Берасці людзі адбілі некалькіх таварышаў, не дазволіўшы сілавікам зацягнуць іх у мікрааўтобусы і аўтазакі. Таксама ёсць дзясяткі затрыманых мінакоў, якія не бралі ўдзелу ў акцыі, але апынуліся ў РАУСах.
Орша, Палітыка
Ланцуг у Оршы
20.06.2020 10:28
7287 праглядаў, 47 каментароў
Нават дождж не замінаў аршанцам выходзіць і паказаць свой пратэст супраць дыктатуры Лукашэнкі (фота).
-
Чыгуначнікі пад ударам
18.11.2024 15:14
310 просмотров, 0 комментариев
Найбольшыя палітычныя рэпрэсіі зараз адбываюцца на чыгунцы
-
Тры суды запар
15.11.2024 11:35
185 просмотров, 0 комментариев
Машыніст патрапіў пад суд некалькі разоў
-
Падняла праблему і пад суд
14.11.2024 15:05
309 просмотров, 0 комментариев
Маладая маці хацела прыцягнуць увагу да праблемы горада, а прыцягнула ўвагу сілавікоў
-
Дзень палітычных судоў
05.11.2024 13:56
666 просмотров, 0 комментариев
На мінулым тыдні ў рагіёне адбыўся шэраг затрыманняў, а ў панядзелак як мініум тры палітычныя суды
-
-
Успамінаючы Лепяшынскага
10.10.2024 15:07
1159 просмотров, 0 комментариев
Панцеляймон Лепяшынскі пакінуў заўважны след у гісторыі Воршы.
-
Аршанка — пра катаванні жанчын
09.10.2024 12:27
616 просмотров, 0 комментариев
Аршанка расказала, як рэжым Лукашэнкі здзекуецца з жанчын.
-
Ворша і МАГАТЭ
07.10.2024 16:07
499 просмотров, 0 комментариев
Якая сувязь міні-футболу і ядзернай энергетыкі?
-
Тры суды за два месяцы
30.09.2024 14:35
523 просмотров, 0 комментариев
Адно і тое палітычнае абвінавачанне высунута аршанцы з розніцай крыху больш чым у месяц
Последние новости
-
21.11.2024 20:30
80 тон грушаў
Па дакументах садавіну везлі ў Воршу, але насамрэч...
-
21.11.2024 18:26
Справа за паліва
За нелегальны гандаль бензінам і саляркай — суд.
-
21.11.2024 07:30
Апошняя сустрэча сезону
Набліжаецца заключны, 34 тур І лігі.
-
20.11.2024 20:20
Работы на мосце пайшлі
Пачаліся работы на пешаходным мосце на Мясакамбінаце.
-
20.11.2024 12:55
Тры аўдыёкнігі на творы аршанца
У сеціве з’явіліся тры аўдыёкнігі на творы Змітра Дзядзенкі.