15:00

-1

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

03:00

-2

6 м/с

1002 гПа

Орша, Палітыка

Перагорнуты рэйтынг

23.06.2020 13:51

5386 праглядаў, 45 каментароў

Найбольш непапулярныя прэтэндэнты ў прэзідэнты па Оршы здалі найбольш подпісаў за сваё вылучэнне

Скончыўся этап збору подпісаў і можна было б падвесці вынікі электаральнай падтрымкі прэтэндэнтаў на выбарах, але ў Оршы вынікі збору подпісаў атрымаліся алагічнымі - найбольш папулярныя кандыдаты набралі найменьш подпісаў.

Найбольш подпісаў здаў у выбарчую камісію разгубіўшы сваю папулярнасць дзеючы Прэзідэнт. Агулам яго ініцыятыўная група падала ў Аршанскую раённую камісію 34.914 подпісаў, што ў прынцыпе не дзіўна, улічваючы, што яго група і раней заяўляла пра высокія лічбы подпісаў, хаця ні на пікетах, ні ў інтэрнэт-апытаннях (пакуль іх можна было праводзіць) лічбы былі адваротныя. На другім месцы па колькасці здадзеных подпісаў у Оршы - нечакана - зусім не папулярны Бабарыка, а малавядомы малады палітык Сяргей Чэрачэнь - за яго ў камісію пададзена 6.743 подпісы. На трэцяй пазіцыі таксама не надта папулярная Ганна Канапацкая - 4.263 подпісы. З чым звязана такая колькасць подпісаў за гэтых прэтэндэнтаў патлумачыць складана, магчыма яны змаглі найлепш матываваць сваіх зборшчыкаў, а ва ўмовах калі людзі гатовыя падпісвацца за "любога акрамя яго", то проста трэба было дайсці да большай колькасці выбаршчыкаў.

Такім чынам, папулярны Бабарыка па колькасці здадзеных подпісаў аказаўся ў Оршы толькі на чацьвертым месцы з 2.701 подпісаў. За ім - прадказальна - яшчэ адзін лідар падпісной кампаніі - Святлана Ціханоўская з 1.783 подпісамі. Шостае месца заняў Андрэй Дзмітрыеў з 1.053 подпісаў і ў канцы здаўшых Цэпкала з 458 подпісамі. Астатнія прэтэндэнты ў камісію свае подпісы не здавалі. Цяпер у выбарчай камісіі ёсць амаль тыдзень на праверку подпісаў, пасля чаго прэтэндэнты будуць зарэгістраваныя і пачнецца агітацыйная кампанія.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Перагорнуты рэйтынг

Найбольш непапулярныя прэтэндэнты ў прэзідэнты па Оршы здалі найбольш подпісаў за сваё вылучэнне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение