Пад час свайго візіту ў Оршу спікер парламента Уладзімір Андрэйчанка захацеў сустрэцца з актывістамі дэмакратычных рухаў. Як распаёў сам чыноўнік, калі ён ехаў у Оршу, каб праверыць як выконваецца Указ №506, то яму пазваніў Лукашэнка і папрасіў заадно сустрэцца з тымі хто мае альтэрнатыўнае меркаванне. У 11 Андрэйчанка меў сустрэчу з кіраўнікамі прадпрыемстваў, потым наведаў "Чырвоны барацьбіт", а ў 2 гадзіны ў выканкаме сабраліся прадстаўнікі кааліцыі дэмакратычных арганізацый і сябры некаторых ініцыятыўных групаў з аднаго боку і вялікая колькасць чыноўнікаў з іншага: сам Андрэйчанка, два яго памошнікі, дарадца прэзідэнта, намеснік старшыні аблвыканкаму, мтаршыня аршанскага выканкаму і старшыня аршанскага с авету дэпутатаў.
Варта агаварыцца, што такія сустрэчы нечакана сталі не рэдкімі. Так, Наталля Качанава сустракаецца з дэмакратамі ў Гродненскай вобласці, сам Лукашэнка сустракаўся з праціўнікамі акамулятарнага заводу, якія нелькі год праводзяць вулічныя пратэсты. Бачна Андрэйчанка адпраўлены размаўляць з Віцебскай вобласцю. Толькі пакуль толку ад такіх сустрэч не было. Качанава спрабавала агітаваць дэмакратаў, Лукашэнка паабяццаў правесці ў Брэсце рэферэндум па пытанні завода. Пры гэтым колькасць арыштаваных па палітычных матывах расце, а ў час сустрэчы ў Брэсце лідары пратэстнага руху сядзелі ў турмах.
У Оршы Андрэйчанка таксама паспрабаваў агітаваць прысутных. Ён распачаў сустрэчу з расказаў пра эканамічныя поспехі, лічбы пасеваў, рост ВУП і г.д. Кожная такая лічба магла б быць аспрэчана, але калі іх скласці ўсе разам, сапраўды ствараецца ўражанне, што краіна наперадзе планеты ўсёй. Далей пайшлі пытанні з залі. І адразу стала зразумела, што ўлада не збіраецца слухаць, прыслухоўвацца і нешта мяняць. Дакладней па нейкіх бытавых пытаннях, напрыклад пра старую і небяспечную мэблю ў дзіцячых садках, - пытанне якое падняла Екацярына Гарэлікава з ініцыятыўнай групы Ціханоўскай - то ўлада гатова рэагаваць, дапамагаць і г.д. Але як толькі размова закранала палітычныя тэмы, - а пра што ж яшчэ маглі гаварыць лідары палітычных ініцыятываў і кіраўнік парламента - то Андрэйчанка пачынаў сыпаць ізбітымі словамі, якія некалькі гадоў паўтараюць дзяржаўныя СМІ. Каб было лепш зразумела прывядзем некалькі прыкладаў. Мы не прыводзім дакладныя цытаты, а толькі каротка перадаем сэнс сказанага.
Аляксандар Андрэеў (ініцыятыўная група Ціханоўскай): трэба вызваліць палітвязняў!
Уладзімір Андрэйчанка: у краіне няма палітычных артыкулаў, значыць і няма палітвязняў.
Іван Пуставіт (Аб'яднаная грамадзянская партыя): вышэйшая ўлада моцна нагадвае палітбюро часоў Андропава. Пара ісці на пенсію!
Андрэйчанка: мы спрабуем знайсці баланс паміж маладосцю і досведам. Ва ўладзе ёсць і маладыя 40-гадовыя чыноўнікі.
Станіслаў Храпавіцкі (АГП): як прэзідэнт можа дазволіць сабе абразы і пагрозы: "вшывые блохі", народзец, пагражаць расстрэламі?
Андрэйчанка (з інтанацыяй быццам упершыню пачуў гэтыя фразы): Насамрэч прэзідэнт у нас вельмі добры (лёгкі смех у залі), але на эмоцыях, можа, нешта такое сказаў... З кім не бывае.
Калі пасля некалькіх такіх пустых адказаў на палітычныя пытанні стала зразумела безсэнсоўнасць размовы пра важныя глабальныя пытанні, дэмакраты перавялі размову ў больш практычны ракурс. У прыватнасці зайшла размова пра аднаўленне рэгулярнага дыялогу паміж дэмакратычнай кааліцыяй і выканкамам. Такі дыялог узнік у Оршы пасля маршаў недармаедаў і паўплываў на шэраг пытанняў у раёне, але пасля частай змены старшыняў выканкаму, а за імі і намеснікаў, дыялог спыніўся па віне выканкаму. На гэтай сустрэчы ўдалося папярэдне дамовіцца пра аднаўленне рэгулярнага дыялогу і сустрэчы не радзей чым раз на квартал. Было заяўлена і жаданне прысутнічаць на паседжаннях савету дэпутатаў, але старшыня савету за ўсю сустрэчу не сказаў аніводнага слова.
Другое важнае пытанне пра якое ўдалося дамовіцца прагучала ў самым канцы сустрэчы - сітуацыя з каранавірусам у раёне. Пытанне падняў Канстанцін Анташкевіч (кампанія "Гавары праўду"), ён канстатаваў, што ў горадзе ўспышка заражэнняў, але інфармацыя хаваецца. Пытанне падтрымаў Ігар Казмерчак (Партыя БНФ), які расказаў, што з-за адсутнасці інфармацыі па горадзе ідуць страшныя чуткі. Чыноўнікі падцвердзілі, што апошнім часам у горадзе сапраўды ўсплеск захворванняў каранавірусам, але сітуацыя кантралюемая. А таксама паабяцалі, каб спыніць чуткі, раз на тыдзень даваць афіцыйную інфармацыю.