18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Палітыка

Групу Ціханоўскай грамяць

27.06.2020 19:34

6555 праглядаў, 3 каментара

У Оршы зноў палітычныя затрыманні

Хаця ўлада зрабіла выгляд, што жадае пачуць альтэрнатыўнае меркаванне, у той жа дзень калі спікер парламента Ўладзімір Андрэйчанка правёў сустрэчу з дэмакратычнымі акывістамі, вечарам былі затрыманыя двое чалавек. Адзін з іх Аляксандар Андрэеў таксама прысутнічаў на сустрэчы з чыноўнікамі і падняў пытанне пра палітычных вязняў. Вечарам да яго да хаты прыехалі міліцыянты і ён сам аказаўся ў ролі палітычнага вязня. Другі да каго прыехалі міліцыянты Павал Парфянкоў - яго таксама затрымалі дома вечарам. Наколькі нам вядома судзіць іх будуць у панядзелак за ўдзел у "Ланцугу салідарнасці" як і Міхаіла Чамурака. Раніцай 27 чысла стала вядома, што ў Горацкае РАУС 26 чысла быў выкіканы Дзмітрый Рышкевіч. Яго выклікалі з-за падзеяў 6 чэрвеня, калі сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай з Оршы прыехалі на пікет у Горкі. Па стане на 15-00 Дзмітрый не паведаміў нам пра сваё мецазнаходжанне і ёсць вялікая верагоднасць, што яго таксама затрымалі да панядзелка.

Усе названыя людзі маюць дачыненне да ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яшчэ некалькі чалавек з групы па тэлефоне атрымалі папярэджанне ад міліцыі пра недапушчальнасць удзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Групу Ціханоўскай грамяць

У Оршы зноў палітычныя затрыманні

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение