У Оршы працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў "Ланцуга салідарнасці", які прайшоў у нашым горадзе 19 чэрвеня. У сераду 1 ліпеня Уладзіміра Шаўчэнка выклікаў на размову ў РАУС участкова. Уладзімір загадзя пацікавіўся ў міліцыянта ці браць яму "трэвожны чамаданьчык", але той запэўніў, што ўсё абыйдзецца выключна размовай. Але да поздняга вечара Уладзімір дамоў так і не вярнуўся. Запанікавалі родзічы.
Аказалася, што не зважаючы на абяцанні міліцыянта, Уладзіміра затрымалі і на наступны дзень асудзілі на 10 сутак. Зараз Уладзімір знаходзіцца ў зняволенні.