Андрэй Дзмітрыеў публічна заняўся палітыкай у 2010 годзе, калі стаў даверанай асобай і кіраўніком штаба Уладзіміра Някляева. Да тае пары ён быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі і палітычным тэхнолагам, якіпрацаваў у тымліку за межамі краіны. Пасля сыходу Някляева з кампаніі «Гавары праўду», Дзмітрыеў узначаліў яе. Менавіта тады кампанія перастала выкарыстоўваць рэзкія палітычныя лозунгі і заклікі, спрабваць сустракацца з чыноўнікамі, а галоўным пасылам «ГП» стала «За мірныя перамены». На выбарах 2015 года кампанія стала адзінай дэмакратычнай арганізацыяй якая змагла выставіць альтэрнатыўнага кандыдата — Таццяну Караткевіч. Кіраўніком яе выбарчага штабу таксама стаў Дзмітрыеў.
У гэтым годзе Дзмітрыеў ужо сам стаў кандыдатам у Прэзідэнты. Дарэчы ён быў другім з зарэгістраваных кандыдатаў, які наведаў Оршу пад час збору подпісаў — яшчээ адным быў Сяргей Чэрачэнь.
Сустрэча з Андрэем Дзмітрыевым адбудзецца ў актавай залі школы № 17 (вул. Шаўчэнка, д.46) і распачнецца 31 ліпеня а