Давераныя асобы Святаны Ціханўскай актыўна ездзяць па малых населеных пунктах. Зразумела, што дабіраюцца туды з Оршы на аўтамабілях. Але 28 ліпеня, калі чарговы пікет мусіў прайсці ў Талачыне днём быў затрыманы кіроўца давераных асобаў Ілля Ціханаў.
Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 23 адміністратыўнага кодэксу, які тычыцца масавых мерапрыемстваў. Суд над Іллём прайшоў у той жа дзень. Ён быў асуджаны на 15 сутак. А давераныя асобы Ціханоўскай змаглі правесці мерапрыемства ў Талачыне.