18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Палітыка

Мітынг забаранілі

02.08.2020 17:51

6243 прагляду, 19 каментароў

Аршанскія ўлады ўнікальна трактавалі закон

Пад час выбараў дзейнічаюць больш свабодныя законы аб масавых мерапрыемствах. Кандыдаты ў дэпутаты, або іх давераныя асобы толькі паведамляюць уладам пра намер правесці мітынг ці пікет, а не просяць дазволу.

Зараз агітацыйныя пікеты і мітынгі ў падтрымку Святланы Ціханоўскай ідуць па ўсёй краіне і пакуль за час агітацыйнай кампаніі аніводны з іх не быў забаронены ўладамі, але аршанскія выканкамаўцы вырашылі стаць першымі. Сёняшні - 2 жніўня - мітынг, які мусіў прайсці днём у парку герояў быў абвешчаны несанкцыянаваным і ў выніку не адбыўся.

Справа ў тым, што заяўку на гэты пікет падавала Вольга Кавалькова, якая зараз разам з Ціханоўскай аб'язжае Брэсцкую вобласць. Аршанскія ж чыноўнікі палічылі, што яна павінна сама прысутнічаць на мерапрыемстве, а без яе прысутнасці мітынг становіцца несанкцыянаваным. Але гэта спрэчная трактоўка закону, бо ён не прапісвае абавязковую прысутнасць заяўніка. Але абавязвае заяўніка забяспечыць парадак на мерапрыемстве. І ў гэтым спрэчнасць сітуацыі: ці можа чалавек без уласнай прысутнасці забяспечыць арганізацыйныя пытанні. У прынцыпе аршанскія давераныя асобы Ціханоўскай таксама прыходзілі ў выканкам і прапаноўвалі падаць заяўку ад свайго імя, тады чыноўнікі сказалі, што гэтага не патрабуецца, але сёння перад мітынгам у парк герояў прыйшла цэлая дэлегацыя выканкамаўцаў і абвесціла мітынг не санкцыянаваным.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мітынг забаранілі

Аршанскія ўлады ўнікальна трактавалі закон

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение