У гэтым годзе выканкам выдзяліў ўсяго толькі тры пляцоўкі ў горадзе для правядзення вулічнай агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Пры гэтым больш-меньш у цэнтры горада гэта толькі Курган безсмяротнасці насупраць лядовага палацу. Менавіта гэтай пляцоўкай найбольш карыстаўся для сваіх мерапрыемстваў аршанскі штаб Святланы Ціханоўскай. Бо гэта адзіны кандыдат, якая праводзіць вулічныя сустрэчы. Чарговы пікет мусіў прайсці тут у чацьвер 6 жніўня, але... Як і ў многіх іншых гарадах у выбары ўмяшаліся камунальныя службы.
За дзень да пікету камунальшчыкі абгарадзілі Курган і пачалі там рамонтныя работы. Праўда мясцовыя жыхары паведамляюць нам, што гэта насамрэч толькі імітацыя работаў - камунальшчыкі спачатку разбіраюць плітку, а праз пэўны час кладуць яе назад. Давераныя асобы Ціханоўскай за суткі так і не змаглі дабіцца ад супрацоўнікаў выканкама дакладна адказу ці можна праводзіць пікет побач з абгароджанай тэрыторыяй ці не. Таму па стане на 15-00 6 жніўня пакуль не зразумела ці пройдзе пікет ці не.