Палітычны дзень у Оршы пачаўся з самай раніцы - каля 10 гадзін пад судом і ІЧУ пачалі збіраццца родзічы затрыманых, каб даведацца пра лёс сваіх родных. Нагадем, што 9 жніўня ў Оршы было затрымана парадку 130 чалавек. Непаўнагадовых адпускалі на працягу трох гадзін, а астатніх рыхтавалі да суда. Толькі аказалася, што ў Оршы сілавыя структуры зусім не гатовыя да такой колькасці "правапарушальнікаў". Першымі на суд павезлі рэальных адміністратыўных затрыманых, якіх за выходныя звычайна набіваецца прыстойная колькасць. А палітычных пачалі судзіць толькі пад вечар. Першымі ў суд запусцілі затрыманых жанчын, каля 6 чалавек. Ім давалі штрафы, а мужчынам ў асноўным ад 7 да 10 сутак. Але ўсіх асудзіць не атрымалася, многія суды перанеслі на наступны дзень - на аўторак.
Вечарам у цэнтры горада зноў пачалі збірацца людзі і зноў пачаліся затрыманні, кагосці затрымлівалі на падыходах на цэнтральных плошчаў, якія, дарэчы, як і ў нядзелю былі блакаваныя турнікетамі. Людзі зноў хадзілі гуляючы, некаторыя збіваліся ў групкі, але да пэўнага часу аніякіх лозунгаў не гучала. Першыя выгукі распачаліся каля 9 гадзін вечара, але хвілін праз 5 яўнага пратэсту над Оршай распачалася моцная навальніца, якая спыніла праст другога дня эфектыўней чым затрыманні. Пасля дажджу людзей ў цэнтры заставалася ўжо мала і яны амаль не групаваліся. Але ў той жа час затрыманні працягнуліся. наколькі нам вядома ў панядзелак у Оршы маглі затрымаць парадку 70 чалавек, але гэтую інфармацыю нам афіцыйна не падцверзяць.