21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Пратэсты. Дзень трэці

12.08.2020 17:47

4128 праглядаў, 3 каментара

Орша не спыняе пратэсты, хаця і выглядаюць яны як прагулкі

Раніцай у аўторак зноў праходзілі суды над затрыманымі пратэстоўцамі. Ад медыкаў пачала паступаць інфармацыя пра пацярпелых. Але лічбы гэтыя не афіцыйныя і вельмі розняцца: ад 4 чалавек да 50. Былі чуткі і пра моцна збітых людзей. Аршанскія праваабаронцы падцверджваюць, што факты збіцця пратэстоўцаў былі, але не могуць назваць колькасць пацярпелых ад міліцыянтаў.

Пад вечар у пратэстных чатах пачаліся актыўныя абмеркаванні сцэнара на вечар. Многія прапаноўвалі сабрацца ў цэнтры горада і не залежна ад таго ці дадуць магчымасць згрупавацца, ісці ў бок вакзала каб заблакаваць чыгунку. Хвілін праз 10 пасля пачатку такога абмеркавання ў чатах, на вакзал прыехала машына пажарных, а міліцыянты загадалі прыбраць прыпаркаваныя машыны. Далей да вечара вакол вакзала станавілася ўсё больш міліцыі, але пратэстоўцы туды так і не пайшлі. Па-сутнасці, такім чынам была адцягнута з цэнтра даволі вялікая колькасць міліцыі якой і без таго ў горадзе засталося мала. Каля 19 гадзін шмат патрульных міліцыянтаў сабралося і ў цэнтры. Прыйшло ў цэнтар і даволі шмат моладзі, якая групавалася па 2-3 чалавекі ў розных месцах. паралельна з'яўлялася інфармацыя, што розныя групкі людзей збіраюцца і ў іншых раёнах - на Кургане, на Ільнокамбінаце. У цэнтры павісла напружанне - міліцыянты і маладзёны, якія яўна прыйшлі на пратэст аглядалі адзін аднаго, але аніякіх дзеянняў у адкрытую не рабілі. Затрыманні ажыццяўляліся толькі падалей ад цэнтра - каля калегіюма, каля Млына. Больш-меньш смела сябе паводзілі толькі аўтамабілісты, з некалькіх машынаў гучала "Пераменаў", адна машына праехала з белымі і чырвонымі стужкамі. Але да актыўных дзеянняў пратэстуючыя так і не перайшлі. Затое міліцыянты пасля 21-00 пачалі. Было адчуванне, што ў іх ёсць план па колькасці затрыманых - хапалі ўсіх, у тым ліку і простых прахожых ад цэнтра да Раніцы і да суда. Нам распавядаюць брутальныя выпадкі: мужчына пайшоў у аптэку за лекамі і яго затрымалі, каля "Победы" з машыны выскачылі міліцыянты і пахапалі некалькіх маладзёнаў, якія проста сядзелі на лаўках. Пры гэтым, чым цямней станавілася ў горадзе тым больш жорсткімі станавіліся міліцыянты. Колькасць затрыманых і пацярпелых у гэты вечар нам не вядомая, але на наступны дзень у суд прывезлі 17 чалавек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пратэсты. Дзень трэці

Орша не спыняе пратэсты, хаця і выглядаюць яны як прагулкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение