06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Палітыка

Пратэсты. Дзень пяты

15.08.2020 07:06

4400 праглядаў, 8 каментароў

Пяты дзень аказаўся самым масавым і мірным у гісторыі пратэстаў 2020 года (+фота)

Ноччу ў многіх тэлеграм-каналах з’явілася паведамленне, што па заявах кіраўніцтва міліцыі сёння будуць выпускаць затрыманых на акцыях пратэсту. З трох ночы каля ІЧУ праваабаронцы цэнтра «Вясна» і валанцёры арганізавалі дзяжурства каля аршанскай міліцыі. Але вызвалення не дачакаліся, затое даведаліся некалькі новых прозвішчаў затрыманых вечарам. Варта адзначыць, што да аршанскай міліцыі тэндэнцыі агульнарэспубліканскія даходзяць марудна, калі ў Жодзіна і Акрэсціна людзі ўжо пачалі выходзіць, то ў нас гэтага не было. Калі па ўсёй краіне затрыманні ўжо спыніліся, то ў нас яшчэ вечарам затрымлівалі тых хто мог быць паобны на пратэстуючых. Затое ў ІЧУ спыніліся мэтанакіраваныя катаванні людзей.

Адпускаць некаторых пачалі раніцай. Яны распавядалі, што міліцыянты ўмовай для вызвалення ставяць падпісанне пратакола з прызнаннем, што затрыманы сапраўды парушаў правапарадак. Затое ў турме працягваюць знаходзіцца сябры штаба Святланы Ціханоўскай, у тым ліку давераная асоба Аляксандар Гапанькоў сям’я якога патрапіла зараз у цяжкую фінансавую сітуацыю. Тэрміны гэтых людзей ужо скончыліся, але тут ў ІЧУ на іх складаюць новыя рапарты за хуліганствы і даюць новыя тэрміны. Так у зняволенні ўсё яшчэ знаходзяцца: Аляксандар Гапанькоў, Генадзь Ларыёнаў, Аляксандар Андрэеў ды іншыя.

Але раніцай парцягнуліся суды, іх стала значна меньш, але яны ўсё адно праходзяць. Пераважна судзяць за хуліганства, а рапарты міліцянтаў вельмі падобныя: ругаўся матам у адрас кіраўніцтва дзяржавы. Валанцёры Вясны зноў каля суда складалі спісы затрыманых, на гэты раз раздавалі ваду. Спісы прынеслі сваю вялікую карысць: у мінску быў знойдзены затрыманы жыхар барані, якога родзічы ўжо чатыры дні лічылі забітым. Цяпер праваабаронцы таксама складаюць спісы ахвяраў міліцэйскіх катаванняў.

Асноўная акцыя пратэсту распачалася а 13-00 на цэнтральнай плошчы каля помніка Леніна. Плошча да гэтае парф агароджана турнікетамі, але пратэстуючым гэта не зашкодзіла — яны выстраіліся ўздоўж дарогі. У максімальны пік каля 16 гадзіны на плошчы было больш за 500 чалавек і яны расцягнуліся ад вуліцы Піянерскай да вуліцы Камсамольскай. У бліжэйшых крамах хутка скончыліся кветкі, белыя і чырвоныя шары, бутыляваная вада. Гэта была вельмі атмасферная акцыя: людзі выйшлі як на свята. Дзялілся вадой, раздавалі адно аднаму маленькія шакаладкі, некаторыя прыйшлі з плакаты, сцягамі, гітарамі. Акцыя доўжылася да 18-30.

Паралельна ў горадзе распаліся як мінімум яшчэ дзве акцыі. А 16-00 на сваю кароткую акцыю пратэсту выйшлі медыкі бальніцы Сямашка. Частка з іх прыняла чыста сімвалічны ўдзел і хутка вярнулася да пацыэнтаў — усё ж такі доктар спецыяфічная прафесія, а частка з плакатам рушылі да асноўнай акцыі ў цэнтры.

Яшчэ адна акцыя прайшла каля 21 школы. Тут сабраліся школьнікі старэйшых класаў і выпускнікі гэтай школы. Яны сабралі свае дзённікі, школьныя граматы і іншыя і «здалі» іх кіраўніцтву школы, павесіўшы на плот навучальнай установы. Але тут не абыйшлося без інцыдэнту, як распавядаюць самі школьнікі, у дырэктаркі — яна ж адна з кіраўнічак мясцовай выбарчай камісіі — здалі нервы. Яна выйшла да вучняй, распавяла, што за фальсіфікацыі выбараў ёй паступае зараз шмат званкоў з абаразамі і пагрозамі, а тут яшчэ і ўласныя вучні. У выніку чыноўніца на сваіх вучняў выклікала ўчастковага і напісала заяву, што яны яе абразілі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пратэсты. Дзень пяты

Пяты дзень аказаўся самым масавым і мірным у гісторыі пратэстаў 2020 года (+фота)

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение