У пятніцу 21 жніўня аршанцы нарэшце публічна змаглі б пабачыць колькасць актыўных прыхільнікаў Лукашэнкі, калі б яны не схаваліся. бліжэй да мітынгу, які мусіў прыйсці а
Па якіх прыкметах прапускалі людзей ўнутар нам не вядома, але тыя хто хацелі проста паглядзець на мітынг унутар патрапіць не змаглі. З-за таго што ўнутар пускалі не ўсіх, мы не можам сказаць колькі людзей выйшла на гэты мітынг. Прысутныя гавораць пра «даволі вялікую колькасць», на відэа якое патрапіла да нас, знятае з першага шэрагу ўдзельнікаў, можна меркаваць, што сабралося ў цэнтры трохі меньш за тысячу чалавек, асноўная колькасць якіх людзі за 50 гадоў. Але для паўнавартаснай ацэнкі гэтага відэа не дастаткова.
Са сцэны прамаўляліся старыя мантры, якія ўлады гавораць ужо парадку 20 гадоў запар: стабільнасць, росквіт, усе нам зайздросцяць і хочуць разваліць... На доўга старых мантраў не хапіла і мітынг скончыўся меньш чым праз гадзіну. Пасля гэтага некалькі дзесяткаў аўтамабіляў паехалі па горадзе аўтапрабег з чырвона-зялёнымі сцягамі і песняй «Саня останется с намі». Песня якая ў 2006 годзе была напісана як сцёб з Лукашэнкі раптам стала практычна гімнам яго прыхільнікаў.
На плошчы каля помніку Леніна ў гэты раз было больш спакойна. Людзі пачыналі збірацца традыцыйна каля пятай гадзіны, але на месца збору прыйшоў Аляксандар Гапанькоў, які папрасіў сёння не збірацца, бо паступіў сігнал пра магчымыя правакацыі і затрыманні. І сапраўды, праз некаторы час на плошчу пачалі падцягвацца супрацоўнікі міліцыі. У выніку акцыя пратэсту ў гэты дзень не адбылася.