Як і па ўсёй краіне ў нядзелю ў Оршы таксама прайшла чарговая акцыя пратэсту. Людзі традыцыйна а 14-00 сабралаіся на цэнтральнай плошчы. Цяпер ужо аршанскі пратэст не збірае столькі людзей колькі ў першыя дні, але захоўваецца даволі стабільна. На гэты раз на піку акцыі тут было каля 100 чалавек не зважаючы на дождж, які, канешне, не спрыяе вулічным акцыям.
Міліцыянты некалькі разоў праз мегафон папярэджвалі пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але людзі не разыходзіліся. Тады міліцыя вырашыла папужаць удзельнікаў рэальнай пагрозай. Яны прайшліся ўздоўж ланцуга і папрасілі адыйсці тых хто проста гуляе ад пратэстуючых, бо хутка прыедзе аўтазак і пачнуцца затрыманні. Гэта таксама не падзейнічала.
Чарговы зварот міліцыянтаў да прысутных гаварыў пра тое, што нельга праводзіць акцыю менавіта на гэтай плошчы, прынамсі, так іх словы зразумелі пратэстуючыя і рушылі шэсцем па горадзе.
Шэце прайшло праз музей "Млын", гарадскі рынак і вярнулася на плошчу пасля чаго людзі пачалі разыходзіцца. Менавіта тады адбылося адзінае затрыманне на ацыі. Міліцыянты затрымалі маладога чалавека даволі нефармальнага выгляду. У аддзяленні міліцыі яму патлумачылі, што ён падобны на нейкага злачынцу, адфоткалі яго татуіроўкі, знялі адбіткі пальцаў і адпусцілі без складання пратакола.