09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

Орша, Палітыка

Аляксандар Андрэеў у эміграцыі

25.09.2020 13:44

6253 прагляду, 1 каментар

Сябра аршанскага штабу Святланы Ціханоўскай папрасіў палітычнага прытулку ў Польшы

Аляксандар Андрэеў быў даволі апалітычным да гэтай выбарчай кампаніі, а вясной актыўна падтрымаў Святлану Ціханоўскую і дапамагаў у працы яе мясцовага штабу. За гэта ён быў адзін з першых каго затрымала міліцыя ў час выбараў, а гэта адбылося амаль адразу пасля абвяшчэння выбараў-2020. Тады Аляксандар атрымаў 10 сутак.

У чэрвені Аляксандар зноў патрапіў за краты, на гэты раз ужо на 15 сутак і незадоўга да самой даты выбараў, калі злада палічыла патрэбным саджаць «на суткі» сябраў рэгіянальных штабоў менавіта гэтай кандыдаткі ў прэзідэнты, напэўна, каб не дапусціць пратэстаў, Андрэеў атрымаў яшчэ 15 сутак. Праўда гэтыя арышты наадварот справакавалі дэцэнтралізаваны выхад людзей на плошчы, у тым ліку і ў Оршы. Такім чынам, агулам за паўгады ў Аляксандра набралося 40 сутак да якіх яго прысудзіў аршанскі суд. Праўда, не ўсе з іх ён адседзеў — яшчэ адно ноу-хау гэтых выбараў адпускаць затрыманых раней тэрміну.

Ва ў мовах такога ціску Аляксандар палічыў за лепшае з’ехаць з краіны. На дадзены момант ён знаходзіцца ў Польшы, прайшоў абавязковы ковідны карантын і чакае сканчэння афармлення ўсіх патрэбных дакумантаў.

Аляксандар Андрэеў стаў другім аршанцам у 2020 годзе, які папрасіў палітычнага прытулку за мяжой. Раней быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю таксама раней апалітычны Алег Іваноў — але яго матывавала не столькі пагроза новых арыштаў, колькі стан здароўя пасля катавання ў міліцыі. У Латвіі Іванову ўжо правялі адну аперацыі і зараз ён на рэабілітацыі ў чаканні яшчэ адной аперацыі. Нагадаем, што баючыся чарговых катаванняў, Іваноў адмовіўся ад знаходжання ў аршанскай бальніцы, але стан здароўя пагаршаўся і праваабаронцы вывезлі яго ў Латвію дзе яму была аказаная тэрміновая медычная дапамога.

На фота: Аляксандар Андрэеў з сям’ёй пасля вызвалення з чарговых недаседжаных «сутак».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аляксандар Андрэеў у эміграцыі

Сябра аршанскага штабу Святланы Ціханоўскай папрасіў палітычнага прытулку ў Польшы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение