21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Пад крымінальным пераследам

30.09.2020 07:14

5269 праглядаў, 0 каментароў

Лукашэнкаўская міліцыя завяла крымінальную справу за супраціў на жанчыну з Оршы. Пахне міжнародным скандалам.

У Беларусі працягваецца адміністрацыйны і крымінальны пераслед людзей, якія выступаюць супраць Аляксандра Лукашэнкі. Сотні тысяч людзей лічаць Лукашэнку не прэзідэнтам, а ўзурпатарам і заклікаюць таго сысці. Міліцыя не згодная з такімі патрабаваннямі людзей, працягвае служыць Лукашэнку і затрымлівае дэманстрантаў, нярэдка збіваючы іх. У судах людзі атрымліваюць штрафы або суткі зняволення. Пад "раздачу" трапляюць і людзі, якія проста апынуліся ў гэты час на вуліцы і ні ў чым не ўдзельнічалі, пра што яны кажуць журналістам. 19-га верасня ў Менску была затрыманая Наталля Хершэ, неўзабаве яна атрымала 15 сутак арышту. Наталля мае дваіх дзяцей, яна нарадзілася і вырасла ў Оршы, а цяпер стала пражывае ў Швейцарыі, у горадзе Санкт-Гален і з'яўляецца грамадзянкай Швейцарскай Канфедэрацыі.

Ужо ў ізалятары, куды Наталлю змясцілі пад арышт, Хершэ паведамілі, што на яе заведзена крымінальная справа па арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ за "Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў з прымяненнем гвалту". Такую інфармацыю swissinfo.ch пацвердзіў П'ер-Ален Эльчынгер з Міністэрства замежных спраў Швейцарыі, акрамя таго Наталля Хершэ знаходзіцца ў спісах праваабарончага цэнтру "Вясна". Швейцарскае пасольства спрабуе звязацца са сваёй грамадзянкай, аднак пакуль не вядома, ці ўдалося гэта зрабіць. Хершэ прыехала на гістарычную радзіму ў Беларусь 11-га верасня, а ўжо праз восем дзён была арыштаваная нібыта за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Цяпер пачаўся і крымінальны пераслед.

Нагадаем, што Швейцарыя не прызнала Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі, як і шэраг іншых еўрапейскіх краін.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пад крымінальным пераследам

Лукашэнкаўская міліцыя завяла крымінальную справу за супраціў на жанчыну з Оршы. Пахне міжнародным скандалам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение