00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2020. Люты

03.01.2021 13:27

2357 праглядаў, 0 каментароў

Першыя звесткі пра каранавірус, купля кляшчоў і прыезд Ціханоўскага.

Самым папулярным матэрыялам лютага стала інфармацыя аб зняцці рэйсу Масква - Ніца. Цягнік быў часова зняты з раскладу праз каранавірус. Тады ў Оршы толькі пачаліся размовы пра каранавірус. Праз нядбайнасць дзяржавы ў справе COVID-19 і залішні давер многіх людзей да абяцанняў чыноўнікаў, шмат хто першапачаткова паставіўся да вірусу несур'ёзна. Каранцін уведзены так і не быў, што дапамагло хваробе распаўсюдзіцца і ўнесці нямала чалавечых жыццяў, якія можна было б захаваць.

Другім па папулярнасці за люты 2020 году стаў артыкул пра візіт тагачаснага кіраўніка Камітэту дзярджкантролю Анфімава ў наш горад і яго крытыку выканання Плану развіцця Аршанскага раёну.

"Віцебскэнерга" ў гэтым месяцы купляў драпежных кляшчоў і блашчыц для цяпліц у Аршанскім раёне. Закуплялі такіх казурак-энтамафагаў як амблісеюс Свірскі, макрафулус і фітасеюлюс персіміліс.

Таксама ў гэтым месяцы вялікі рэзананс выклікаў візіт будучага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, а затым палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Ён сваімі відэа паказаў, як дзяржава, на яго думку, абкрадае людзей, прымушаючы іх працаваць за капейкі і не мець правоў.

У аварыі пад Стахоўкай пацярпелі тры чалавекі, адна жанчына памерла ў лякарні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2020. Люты

Першыя звесткі пра каранавірус, купля кляшчоў і прыезд Ціханоўскага.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение