21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Рэгіён, Грамадства

Адкрыліся «пункты абагравання»

18.01.2021 20:50

2303 прагляду, 0 каментароў

Месцы для абагравання і купання на Вадохрышча.

Экстрымальныя маразы пабудзілі ўлады прадаставіць некалькі месцаў для выратавання.

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра, з 16 па 20 студзеня адкрыты «пункты абагрэвання» па наступных адрасах у Оршы:

вул. Астроўскага, 18 а (будынак Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа),

вул. Шчацінкаўская, 56 (будынак ДУ «Аршанскі раённы цэнтр начнога (часовага) знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства»).

Акрамя таго, вызначаны два месцы масавых купанняў 18 і 19 студзеня 2021 г.:

- вёска Люціна Аршанскага раёну, крыніца святога Панцеляймона;

- горад Орша, рака Дняпро ў раёне выратавальнай станцыі па вул. Караткевіча.

Нагадаем, што 17 студзеня маразы пабілі 5 тэмпературных рэкордаў у Беларусі. Праўда, Аршаншчыну гэта не кранула, хоць раней Талачын быў полюсам холаду. Цяпер жа самая нізкая тэмпература была ў Слуцку - 28,7 градусаў ніжэй за нуль (16 студзеня - 26,8). Быў пабіты рэкорд 34-гадовай даўніны для гэтага горада. Былі абноўленыя мінімумы таксама ў Клічаве - 25,3, Езярышчы - 24, Валожыне - 21,2 і Амсціславе - 19,6.

Абсалютны мінімум ночы для ўсёй Беларусі зафіксавалі 17 студзеня 1940 года ў Барысаве. Тады быў 41 градус ніжэй за нуль. Сіноптыкі прагназуюць, што вялікія маразы чакаюцца і ў бліжэйшыя дні. Сачыце за навінамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адкрыліся «пункты абагравання»

Месцы для абагравання і купання на Вадохрышча.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение