03:00

+6

1 м/с

991 гПа

06:00

+5

2 м/с

991 гПа

09:00

+7

3 м/с

991 гПа

12:00

+12

4 м/с

990 гПа

15:00

+15

5 м/с

988 гПа

Орша, Палітыка

Арыштавалі яшчэ аднаго супрацоўніка

09.03.2021 14:23

3273 прагляду, 0 каментароў

Раніцай быў арыштаваны супрацоўнік крамы ў якой працаваў Арцём Кандрацьеў

Нагадаем хроніку падзеяў: пасля выбараў і жорсткіх разгонаў сілавікамі пратэстуючых, ва ўнутраным чаце адной з гандлёвых фірмаў, якая мае прадстаўніцтва ў Оршы было абмеркаванне тых падзеяў. Некалькіх супрацоўнікаў фірмы пазней міліцыянты затрымлівалі, дапытвалі і завялі справу пра абразу супрацоўніка міліцыі. Гаворка ішла пра міліцыянта Вішнеўскага, які ў тыя дні стаў шырока вядомым у інтэрнэце. Напрыканцы лютага справа дайшла да суда і суд прыгаварыў супрацоўніка кампаніі Арцёма Кандрацьева да 1,5 гады хіміі.

Сёння раніцай стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго супрацоўніка той фірмы, відавочна з-за таго ж дыялогу ў рабочым чаце. Затрыманы быў Максім Шаўлінскі. Ён, праўда, прыблізна месяц таму звольніўся з кампаніі. На дадзены момант нам вядома, што Максіма затрымалі на трое сутак, а дома ў яго плануецца вобшук. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што нядаўна Максім другі раз стаў бацькам - у яго нарадзілася другая дачка і жонка на дадзены момант не можа дапамагчы мужу, нават, адвакатам і перадачамі, бо вымушана сядзець з немаўля.

Па стане на 16-00 Максіма Шаўлінскага выпусцілі з РАУС.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Арыштавалі яшчэ аднаго супрацоўніка

Раніцай быў арыштаваны супрацоўнік крамы ў якой працаваў Арцём Кандрацьеў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение