Некалькі палітычна матываваных вобшукаў адбылося ў рэгіёне 17 лютага. У Оршы вобшук прайшоў у 73-гадовай актывісткі. У яе забралі тэлефон і іншае абсталяванне, але не арыштоўвалі.
Яшчэ два вобшукі адбылося ў суседніх Горках. А на наступны дзень па артыкулу 19.11 у абодвух чалавек, якіх абшукалі адбыліся адміністратыўныя суды. Наталлі Даронінай прысудзілі штраф, а Віктару Каралькову 15 сутак. У Горацкага актывіста Андрэя Юркова, які жыве ў больш далёкім Дрыбіне, таксама прайшоў вобшук.