Рэферэндум які прайшоў нічога палітычна не вырашаў ў краіне. Дзяржава таксама - не зважаючы на велізарную агітацыйную кампанію - не змагла патлумачыць людзям навошта патрэбныя чарговыя змены ў канстытуцыю. Але вайна ўнесла свае карэктывы і дэмакраты заклікалі сваіх прыхільнікаў да ўдзелу ў кампаніі, каб выказацца супраць вайны. Агулам па краіне па розных ацэнках на антываенны пратэст выйшла парадку 70.000 чалавек якім не далі сабрацца ў адным месцы. Гэта ўскосна падцверджваюць і дадзеныя міліцыі. Па міліцэйскай зводцы ў дзень рэферэндуму было затрымана каля 800 чалавек. Што параўнальна з вялікімі пратэстамі жніўня 2020 года.
У Оршы таксама не абыйшлося без пратэстаў. Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманні няма, але мы ведаем як мінімум пра аднаго чалавека, які быў затрыманы за выказванне супраць вайны. Мужчына прыйшоў з антываенным плакатам на выбарчы ўчастак дзе і быў затрыманы.