Аршанка Наталля Хершэ пасля згоды дзяржавы свайго падданства — Швейцарыі — уручыць Лукашэнку даверчыя граматы і аднавіць працу пасольства ў Менску, была вызваленая з турмы. Праўда, многія звярнулі ўвагу на тое, як моцна Наталля пасівела за кратамі. Вярнуўшыся ў Швейцарыю, Хершэ дала інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. У гутарцы з журналістамі адна з самых знакамітых цяпер беларусак, якая праславілася незвычайнай трываласцю і сілай у адстойванні сваіх поглядаў, распавяла пра разрыў з мужам, роздумы, як ёй даліся 17 месяцаў у турме і як не зламацца там.