Аршанец Уладзімір Шынкевіч цалкам адбыў тэрмін і 19 сакавіка выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 22 у Даманаве Івацэвіцкага раёну. Мужчыну асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму за «зневажальны допіс» у дачыненьні Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Праваабаронцы на паслясудовым этапе, вывучыўшы выпадак Шынкевіча, прызналі аршанца палітвязнем. Дакладны змест допісу застаўся невядомым праз абмежаванні ў судах — разгляд крымінальнай справы супраць Шынкевіча зрабілі закрытым.