Учора наш сайт паведаміў, што ў нашым горадзе плануецца адкрыццё консульства Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі. Але насамрэч гэтая інфармацыя была першакрасавіцкім жартам.
Прыднястроўе — марыянеткавая самаабвешчаная рэспубліка, якая існуе з пачатку 1990-х гадоў выключна з ініцыятывы Крамля, культывуе сумесь расейскага імперыялізму і настальгіі па камунізме. Гэта адна з найбольш эканамічна адсталых тэрыторый на ўсёй постсавецкай прасторы. Рэспубліка Беларусь, нават нягледзячы на прарасейскую палітыку Лукашэнкі, не прызнае Прыднястроўе ніякай самастойнай дяржавай, а лічыць часткай Рэспублікі Малдова. Таму ніякага консульства ў Беларусі не будзе. Частка інфармацыі ў тэксце, напрыклад пра адбіванне атак на Ціраспаль, таксама прыдуманая.
З 1 красавіка вас, шаноўныя чытачы! Будзьце вясёлымі як мага часцей і падтрымлівайце беларускую незалежнасць, каб яна ніколі не пераўтварылася ў фантом, што спрабуюць зрабіць расейскія імперыялісты.