Так, ужо 5 месяцаў як у зняволенні знаходзіцца доктар стаматолаг Наталля Кукішава. Наколькі нам вядома, яе абвінавачваюць з абразлівы каментар у дачыненні да нейкага чыноўніка.
На днях быў затрыманы Антон Баброў. Ён быў затрыманы яшчэ 21 сакавіка і да гэтае пары знаходзіцца ў зняволенні. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.
Нядаўна адбуўся касацыйны суд у дачыненні да жыхара Барані Арцёма Ляшнеўскага, які быў раней асуджаны на 2 з паловай гады хіміі за абразу міліцыянта. Касацыйны суд не змяніў тэрміну пакарання.
Таксама да сёння ў віцебску зняволеныя два аршанцы: Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў прозвішча якога пакуль нам не вядомае. Іх абвінавачваюць у тым, што яны спрабавалі спаліць чырвона-зялёны сцяг.