Апошнімі днямі па краіне распачаліся аблавы на чарговыя дэмакратычныя арганізацыі. На гэты раз гаворка ідзе пра прафсаюзы. Можна было б казаць пра тое, што дзяржава хоча знішчыць нейкую канкрэтную арганізацыю, як раней спрабавала знішчыць прафсаюз РЭП, але, бачна, што на гэты раз улады вырашылі пазбавіцца ад прафсаюзаў як ад з’явы ўвогуле. Бо вобшукі і арышты адбыюцца ў сяброў не адной арганізацыі, а ў амаль усіх незалежных прафсаюзах, якія засталіся ў краіне. За пару дзён па Беларусі прайшло амаль два дзесяткі арыштаў прафсаюзных актывістаў і яшчэ больш вобшукаў. А прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (той самы РЭП) быў прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй.
У Оршы быў затрыманы адзін з рэспубліканскіх каіраўнікоў прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў. Пакуль мы не ведаем дзе дакладна ён знаходзіцца, па логіцы мусіць быць у Аршанскім ІЧУ, але справай прафсаюзаў займаецца КДБ і вельмі верагодна, што яго пасля затрымання вывезлі ў Мінск.
Васіль Бераснеў — вядомая асоба ў горадзе. У свой час ён кіраваў вучэльняў у Высокім і ўзначальваў раённы савет дэпутатаў, але пасля ўсталявання ў краіне дыктатуры, сыйшоў з чынавецтва і з цягам часу далучыўся да правабарончай сферы. На сёняшні дзень яму 71 год і гэта далёка не пераше палітычные затрыманне для Бераснева.